«Для Беларусі гэта крытычна важна»
2- 6.12.2025, 10:59
- 6,078
Украінскі генерал даў параду Літве.
Інстытут вывучэння вайны (ISW) заявіў, што ўварванні аэрастатаў у паветраную прастору Літвы могуць быць часткай расійска-беларускіх правакацый у межах так званай «нулявой фазы» падрыхтоўкі да магчымога канфлікту з НАТА.
Генерал-маёр СБУ ў адстаўцы Віктар Ягун лічыць, што ў Вільнюса ёсць дзейсны інструмент для ціску на Лукашэнку. Пра гэта ён расказаў у інтэрв’ю сайту Charter97.org:
— Трэба проста закрыць мяжу. Для Беларусі гэта крытычна важна.
Калі закрыць мяжу, калі не прапускаць цягнікі, увогуле нічога не прапускаць хаця б тыдзень, думаю, адразу ж прыйдзе нейкая «адказка» з Кітая, які спытае ў беларусаў: «Дык вы ж казалі, што ў вас транзітная краіна».
Я думаю, што Беларусь ад гэтага вельмі крытычна залежыць — менавіта ад таго, як і куды пастаўляць свае тавары. І не ўсё можна праз Расію прапускаць. Думаю, што калі б такое жорсткае рашэнне было прынята, колькасць гэтых метэазондаў проста скарацілася б у разы.