Украіна заўтра завершыць працу над мірным планам і перадасць яго ЗША
1- 8.12.2025, 22:51
Прэзідэнт Украіны заявіў пра прагрэс.
Украіна ўжо заўтра, 9 снежня, падрыхтуе мірны план, пасля чаго накіруе яго ў Злучаныя Штаты.
Аб гэтым заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у адказ на пытанне журналістаў.
- Сёння мы добра пагаварылі ў Лондане, мы пакінулі саветнікаў, гэта кажа, што ёсць прагрэс па кожным плане — ад першага да сённяшняга, які абмяркоўвалі з еўрапейцамі, - сказаў лідар краіны.
Паводле слоў Зяленскага, ёсць прагрэс у бок магчымога патэнцыйнага завяршэння вайны.
- Саветнікі будуць працаваць над апошняй версіяй плана, якую прывёз Умераў. Саветнікі еўрапейцаў разам з Украінай. Я думаю, заўтра план будзе гатовы, мы яшчэ раз на яго паглядзім і адправім у ЗША, - падкрэсліў украінскі прэзідэнт.