22 красавiка 2025, aўторак, 11:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне ліквідавалі акупантаў, якія ўдзельнічалі ў разгоне Майдана

13
Ва Украіне ліквідавалі акупантаў, якія ўдзельнічалі ў разгоне Майдана

Яны адправіліся на фронт з акупаванага Крыма.

Сілы абароны Украіны на вайне ліквідавалі жыхароў Крыма - вайскоўцаў УС РФ экс-супрацоўнікаў сілавых структур, якія ў свой час удзельнічалі ў разгоне Еўрамайдана.

Пра гэта паведамляе Радыё Свабода.

За апошнія два тыдні на сайце праекта «Груз 200», які дакументуе гібель жыхароў акупаванай паўвыспы з'явіліся 33 новых некралогі, сярод іх - былыя супрацоўнікі сілавых структур, якія ўдзельнічалі ў разгоне Майдана ў Кіеве і акупацыі Крыма.

Адзін з загінулых - Яўген Казлоў з пасёлка Леніна з Крыма - былы супрацоўнік крымскага «Беркута». У 2014 годзе ён стаяў на блокпастах.

Яшчэ адзін загінулы - Кірыл Блажэнка, ён удзельнічаў у здушэнні Майдана ў Кіеве і ў акупацыі Крыма. Журналісты высветлілі, што ў 2017 годзе Блажэнка застаўся без працы і прэтэндаваў на пасаду кіроўцы ў Ялце, а ў сваім рэзюмэ ўказаў, што з 2010 да 2015 года быў «камандзірам выведвальнага дэсантнага аддзялення».

Як адзначае выданне, у акупаваным Крыме практычна штодня праходзяць пахаванні вайскоўцаў РФ, якія загінулі на вайне супраць Украіны. На сёння колькасць ідэнтыфікаваных загінулых крымчукоў у вайне на баку Расеі супраць Украіны перавысіла 1300 чалавек.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках