Bloomberg: Пагадненне аб нетрах паміж ЗША і Украінай могуць падпісаць ужо на гэтым тыдні
2- 16.04.2025, 11:27
- 2,702

Вашынгтон змякчыў патрабаванні.
Міністр фінансаў Злучаных Штатаў Скот Бэсэнт заявіў у каментары Bloomberg, што ЗША і Украіна наблізіліся да падпісання пагаднення аб карысных выкапнях, гэта можа адбыцца ўжо на гэтым тыдні.
Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на каментар Бесэнта.
«Адказваючы на пытанне аб стане перамоў у панядзелак, міністр фінансаў ЗША Скот Бесэнт сказаў, што Украіна выступіла з контрпрапановай на выходных, і перамовы ўсё яшчэ трываюць. Мы вельмі, вельмі блізкія», - сказаў Бэсэнт у інтэрв'ю Bloomberg News у Буэнас-Айрэсе.
«Пагадненне можа быць падпісанае ўжо на гэтым тыдні», - адзначыў ён.
У публікацыі зазначаецца, што ўкраінскі ўрад адмовіўся ад каментароў да падпісання пагаднення. Белы дом і Міністэрства фінансаў ЗША не адказалі на запыт аб каментарах.
У той жа час, паводле слоў прадстаўніка Міністэрства фінансаў, тэхнічныя перагаворы былі вельмі прадуктыўнымі, дадаўшы, што яны з нецярпеннем чакаюць больш хуткага заканчэння перамоў.
У публікацыі таксама гаворыцца, што ЗША змякчылі патрабаванні аб вяртанні дапамогі ад Украіны падчас перамоў паводле дамовы аб нетрах.