5 снежня 2025, Пятніца, 7:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Каваленка: Расея можа пайсці на закрыццё авіязлучэння

15
Аляксандр Каваленка: Расея можа пайсці на закрыццё авіязлучэння

Экспэрт назваў умову.

Украіна чатыры дні запар атакавала Маскву і Падмаскоўе, што прывяло да авіякалапсу ў аэрапортах расейскай сталіцы.

У чым галоўная мэта гэтых удараў? Пра гэта сайт Charter97.org пагутарыў з украінскім вайсковым палітычным аглядальнікам групы «Інфармацыйны супраціў» Аляксандрам Каваленкам:

- Нашай мэтай не з'яўляецца тэрарызаваць расейскіх пасажыраў у аэрапортах. Але гэта стала прамежкавай мэтай ад асноўных задач.

Асноўныя задачы - гэта ўдары па вайсковых прадпрыемствах, вайсковай прамысловасці, прадпрыемствах, якія бяруць удзел у забеспячэнні расейскага вайсковага прамысловага комплексу і якія размешчаны на тэрыторыі як Масквы, так і Маскоўскай вобласці.

Адпаведна, калі ў паветранай прасторы з'яўляюцца ўкраінскія дальнабойныя дроны, то гучыць паветраная трывога, уводзяцца адпаведныя планы — «дываны» і іншыя нейкія анучы для падлогі. Спыняецца палёт авіяцыі. І гэта лагічна, паколькі пачынае працаваць сістэма СПА, а ведаючы, якая ў Расеі сістэма СПА, ніхто б не здзівіўся, калі б яны свае самалёты пазбівалі ў рэжыме нон-стоп.

Адпаведна, пакуль адбываецца налёт дронаў на расейскія прадпрыемствы і ідзе праца расейскага СПА, пакуль захоўваецца пагроза налёту дронаў, усе аэрапорты стаяць. У выніку затрымліваюцца ўсе вылеты, пасадкі, ідзе пераарыентаванне на іншыя суседнія аэрапорты, дзе няма паветранай трывогі, і гэтак далей.

Гэта выключна спадарожны эфект, але які мае не менш важнае значэнне ўжо ў эканамічным сэнсе. Гэта сотні мільёнаў страт для расейскіх авіякампаній, якія ў тым ліку папаўняюць расейскі бюджэт, які выкарыстоўваецца для вайны супраць Украіны. Гэта значыць, развязваючы задачу з сістэмнымі ўдарамі па расейскіх прадпрыемствах вайсковага прамысловага комплексу, і прадпрыемствамі, якія бяруць удзел у забеспячэнні вайсковага прамысловага комплексу, мы яшчэ і развязваем пытанне эканамічнага ціску на Расею, якая страчвае сотні мільёнаў.

Гэта акрамя ўсяго іншага, скажам так, падпіхвае расейскія авіякампаніі да банкруцтва. Банкруцтва расейскіх авіякампаній нам таксама досыць выгаднае.

Гэта яшчэ адзін удар па расейскай эканоміцы. Таму можна сказаць, што такім чынам выконваецца комплексная задача.

- Ці можа Расея пайсці на закрыццё авіязлучэння?

- Думаю, што яна да гэтага яшчэ не саспела. Але калі налёты ўкраінскіх дронаў на тэрыторыю Расейскай Федэрацыі пачнуцца сістэмна, магчыма, нават у рэжыме 24/7 рэжым, то яна вымушаная будзе значна абмежаваць палёты ў еўрапейскай частцы Расеі. Гэта дакладна.

- Многія экспэрты заклікалі наносіць удары па расейскай сталіцы, каб жыхары Масквы нарэшце адчулі, што такое вайна. Ці паўплываюць такія аперацыі УСУ на настроі сярод масквічоў?

- Нам нецікава адпраўляць дарагі ўдарны дрон, каб дзесьці ў Падмаскоўі разбурыць нейкую аднапакаёвую хрушчоўку мясцовага дзядзькі Васі-жлукты. Гэта абсалютна не рэнтабельна.

Мы адпраўляем ударныя дроны па аб'ектах, якія нясуць пэўнае стратэгічнае, тактычнае значэнне: прадпрыемствы, нафтаперапрацоўчыя заводы і навуковыя даследчыя інстытуты і гэтак далей. Тое, што расейская СПА бяздарна збівае іх над Масквой і яны падаюць масквічам на галаву, то гэта праблема выключна расейскага СПА. Таму мэтанакіравана тэрарызаваць мірнае насельніцтва ніхто не збіраецца.

Мы ў гэтым пытанні досыць эканомныя. Нам не стае сродкаў паразы, каб распускаць іх на зусім нейкі непатрэбны, абсалютна нерацыянальны тэрор. У сваю чаргу, Расея гэтым займаецца, бо ў яе, як мы бачым, ідуць справы з вытворчасцю Shahed 136 значна лепш, на жаль.

Яны могуць сабе дазволіць літаральна фармат дывановых бамбаванняў на ўкраінскія гарадоў. Мы ж ставім мэтай менавіта ваенныя прадпрыемствы. Усе спадарожнае - гэта спадарожнае.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках