13 снежня 2025, Субота, 7:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У новым блокбастары Marvel ёсць нечаканая адсылка да Менска

У новым блокбастары Marvel ёсць нечаканая адсылка да Менска

Фільм выходзіць у сусветны пракат 25 ліпеня.

У новым супергеройскім блокбастары Marvel Studios "Фантастычная чацвёрка: першыя крокі" з Пэдра Паскалем ёсць нечаканая адсылка да Менска, паведамляе сайт Roger Ebert. Фільм выходзіць у сусветны пракат 25 ліпеня.

Студка стала 37-м фільмам у Сусвеце Marvel і другой перазагрузкай франшызы пасля няўдачы у 2015 годзе. Фантастычная чацвёрка - гэта супергероі, якія атрымалі звышздольнасцямі пасля ўздзеяння касмічнай радыяцыі падчас навуковай экспэдыцыі.

Дзеянне разгортваецца ў рэтра-футурыстычным свеце 1960-х гадоў, дзе героям трэба будзе абараніць Зямлю ад Галактуса – касмічнай істоты, якая пажырае планеты. Гісторыя пачынаецца ў той момант, калі чацвёрка ўжо зарэкамендавала сябе як абаронцы свету, аднак іх сямейныя стасункі пад пагрозай з-за міжзоркавай небяспекі.

Адсылка да Менска з'яўляецца ў адной са сцэн сярод назваў фільмаў у кінатэатры рэтра-свету. Крытык сайта Roger Ebert адзначыў, што ўважлівыя гледачы могуць заўважыць афішу фільма пад назвай «Sunrise in Minsk» (“Світанак у Менску”) разам з іншымі выдуманымі стужкамі 1960-х.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках