19 снежня 2025, Пятніца, 21:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна зладзіла рэкордную паводле колькасці дронаў атаку на Ленінградскую вобласть у дзень прыезду Пуціна ў Пецярбург

11
Украіна зладзіла рэкордную паводле колькасці дронаў атаку на Ленінградскую вобласть у дзень прыезду Пуціна ў Пецярбург

Адбіваліся ад дронаў экіпажы Ленінградскай вайскова-марской базы.

Раніцай 27 ліпеня Узброеныя сілы Украіны (УСУ) распачалі маштабную атаку беспілотнікамі на Ленінградскую вобласць. Усяго ў рэгіёне, у якім сёння адзначаецца дзень Ваенна-марскога флоту (ВМФ) РФ, сіламі СПА было збіта "больш за дзясятак дронаў" і "яшчэ некалькі", даў справаздачу губернатар рэгіёну Аляксандр Драздзенка ў тэлеграм-канале. Гэта найбуйнейшы напад на вобласть з пачатку месяца.

Паводле кіраўніка рэгіёну, часткі дронаў ўпалі ў Гатчыне і Вайскавіцкім селішчы. У Ламаносаўскім раёне адломкі збітага БПЛА выклікалі пажар у прыватным сектары. Таксама збіты беспілотнік упаў у Кінгісепскім раёне і ў прамзоне ў Прыморску. Пра выбухі ў небе паведамлялі жыхары Усяваложскага раёна, Яніна, Воласава, Новага Дзявяткіна і Борніц, перадаюць Baza і Shot.

Амаль а 7 гадзіне ў аэрапорце Пулкава быў ўведзены план “Дыван”, паведаміла Расавіяцыя. Абмежаванні доўжыліся больш за пяць гадзін.З гэтай прычыны было затрымана больш за 100 рэйсаў, адзначае Shot. У прэс-службе Пулкава а13.00 зрабілі справаздачу аб працы у “стабілізацыі раскладу”.

“Аперацыйныя службы аэрапорта пераведзеныя на ўзмоцнены рэжым працы. Пасля адкрыцця паветранай прасторы прынялі і адправілі 13 рэйсаў. Цяпер актыўна рыхтуюць самалёты да вылету, пасажыры накіроўваюцца на пасадку. Сітуацыя ў тэрмінале нармалізуецца, аэрапорт працуе ў штатным рэжыме», - адзначылі ў аэрапорце. Пасажырам, якія чакаюць вылету, раздаюць ваду.

Паводле паведамлення Драздзенкі, адбівалі налёт ўкраінскіх дронаў экіпажы Ленінградскай вайскова-марской базы. У пачатку ліпеня стала вядома, што вайскова-марскі парад, прымеркаваны да Дня ВМФ, які павінен быў адбыцца 27-га ліпеня, адменены з “меркаванняў бяспекі2.

Апоўдні 27 ліпеня ў Галоўнае Адміралцейства ў Санкт-Пецярбургу прыбыў дыктатар РФ Уладзімір Пуцін, паведаміла прэс-служба Крамля. Ён праверыў вучэнні ВМФ "Ліпеньскі шторм", якія праходзілі з 23 па 27 ліпеня ў акваторыях Паўночнага і Чорнага мораў, Ціхага акіяна, Балтыкі і Каспійскага мора.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках