19 снежня 2025, Пятніца, 18:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай накрылі моцныя залевы

Кітай накрылі моцныя залевы

Дзясяткі загінулых, больш за 80 тысяч эвакуяваныя.

Пекін і ўсходнія рэгіёны Кітая сутыкнуліся з магутнымі ліўнямі, якія выклікалі маштабныя разбурэнні і гібель людзей. Прэзідэнт Сі Цзіньпін заклікаў улады ўзмацніць меры бяспекі.

Пра гэта паведамляе Bloomberg.

Моцныя залевы ў сталіцы Кітая прывялі да гібелі прынамсі 30 чалавек.

У выніку непагадзі былі эвакуяваныя больш за 80 тысяч жыхароў. Прэм'ер-міністр Лі Цянь прызнаў, што стыхія нанесла «значныя ахвяры і матэрыяльную шкоду».

Са звестак Пекінскай управы водных рэсурсаў, больш за ўсё пацярпелі прадмесці на пагорках вакол горада - у раёне Фансан за дзесяць гадзін выпала больш за 179 мм ападкаў, тады як у цэнтральных раёнах - каля 58 мм.

Гарадская ўправа ў надзвычайных сітуацыях абвясціла чырвоны сігнал аб залевах - самы высокі ўзровень папярэджання, але пазней яго знізілі да жоўтага.

Прагнозы Нацыянальнага метэаралагічнага агенцтва папярэджваюць, што моцныя проліўні прадоўжацца яшчэ некалькі дзён і закрануць Пекін, Цяньцзінь, правінцыі Хэбэй, Фуцзянь і мегаполіс Шанхай. У некаторых рэгіёнах чакаецца да 270 мм ападкаў.

Прычынай дажджоў на паўднёвым усходзе Кітая стаў трапічны шторм Ко-мэй, які рухаецца да ўзбярэжжа і можа ўзмацніцца, прынёсшы працяглыя залевы і моцны вецер.

Стыхійнае бедства

У Ганконгу абвясцілі чорны навальнічны сігнал - самы высокі ўзровень папярэджання, паколькі ў горадзе фіксуюць больш за 70 мм ападкаў на гадзіну.

Са звестак Дзяржаўнага агенцтва рэагавання на надзвычайныя сітуацыі, страты ад стыхійных бедстваў у Кітаі ў першай палове 2025 года склалі больш за 7,5 млрд даляраў ЗША, значную частку якіх складаюць паводкі.

Пекінскія ўлады закрылі турыстычныя аб'екты і прыпынілі грамадскі транспарт. Больш за 3 тысячы чалавек эвакуаваныя з прыгараднага раёна Міюнь, пацярпелага больш за ўсё.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках