АМАП затрымлівае ў Менску людзей на месцы падзення БПЛА
24- 29.07.2025, 12:32
- 27,886
Улады спалохаліся рэакцыі на надзвычайнае здарэнне.
АМАП затрымлівае ў Менску людзей на месцы падзення беспілотніка ў Фрунзенскім раёне, піша «Вясна».
«Імаверна, сілавікі шукаюць тых, хто перадаў інфармацыю пра інцыдэнт у незалежныя медыі», — мяркуюць праваабаронцы.
Інцыдэнт з дронам адбыўся ў Менску 29 ліпеня блізу 2.00. Беспілотнік, як сцвярджаюць відавочцы, рэзнуўся ў дом, пасля чаго ўпаў на прыпаркаваны аўтамабіль і выбухнуў.
На відэа, якое ёсць у распараджэнні журналістаў, можна заўважыць начны двор дома №72 на вуліцы Матусевіча. У роліку чутны шум, як ад мапеда, затым раздаецца моцны выбух. Пасля гэтага на зямлю падаюць абломкі, а побач з прыпаркаванымі аўто зіхацяць іскры пад серыю гукаў удараў і выбухаў.