19 снежня 2025, Пятніца, 18:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NSJ: Новая жорсткая стратэгія Украіны

4
NSJ: Новая жорсткая стратэгія Украіны

Мэта - прынесці вайну ў дом расейцаў.

Украіна пачала маштабную кампанію ўдараў беспілотнікамі па тэрыторыі Расеі, накіраваную на дэстабілізацыю жыцця звычайных грамадзян, асабліва ў Маскве. Мэта - "прынесці вайну ў дом" тым, хто дагэтуль адчуваў яе толькі праз экраны тэлевізараў, піша National Security Journal (пераклад — сайт Charter97.org).

Украінскія дроны ўсё часцей парушаюць працу паветранай прасторы ў Расеі, у сталічным рэгіёне. У выхадныя 6-7 ліпеня была зафіксавана найбуйнейшая хваля збояў у авіязлучэннях: рэйсы масава скасавалі, сем'і не маглі вылецець у запланаваныя адпачынкі.

Рэакцыя Расеі была рэзкай: улады пачалі адключаць мабільны Інтэрнэт у розных рэгіёнах краіны. Гэтыя адключэнні адбываюцца штодня, хаатычна-гэта спроба перашкодзіць дронам, якія выкарыстоўваюць мабільныя сеткі для навігацыі. Для мільёнаў расейцаў мабільны інтэрнэт - адзіны спосаб выхаду ў сетку.

Кіеў, на думку аналітыкаў, больш не разлічвае на пратэсты расейцаў супраць вайны. Новая стратэгія - зрабіць цану за агрэсію адчувальнай: ад трунаў з фронту да штодзённых бытавых нязручнасцяў. Афіцыйных каментароў Украіна пакуль не давала, але ўкраінскія ўлады падкрэсліваюць: камфортнае жыццё расейцаў на фоне вайны — недапушчальнае.

Акрамя таго, прэзідэнт Зяленскі паведаміў, што Украіна разглядае магчымасць укладання вялікай угоды аб продажы сваіх дронаў ЗША — патэнцыйна ў абмен на амерыканскую зброю.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках