Грэм: РФ сапраўды навучылася жыць з санкцыямі, але Трамп мяняе правілы гульні
6- 30.07.2025, 19:38
- 4,606
ЗША збіраюцца ўвесці мыты на краіны, якія набываюць расейскія нафту і газ.
Сенатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм заявіў, што санкцыі, якія ўвядзе супраць Расеі прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, «зменяць правілы гульні».
Пра гэта ён напісаў у сацсетцы Х.
«Расея, вы маеце рацыю наконт санкцыяў. Вы змаглі іх унікнуць і навучыліся з імі жыць. Відавочна, вы не разумееце, што прэзідэнт Трамп мяняе правілы гульні і збіраецца ўвесці мыты на краіны, якія набываюць вашу нафту і газ, падтрымліваючы вашу ваенную машыну», – сказаў Грэм.
Ён дадаў, што значная большасць прадстаўнікоў абедзвюх партый гатовая дапамагчы прэзідэнту Трампу ў гэтым.