19 снежня 2025, Пятніца, 1:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў зладзіў гістэрыку ў сацсетках

27
Мядзведзеў зладзіў гістэрыку ў сацсетках
Дзмітрый Мядзведзеў

Напісаў пра «мёртвую руку».

Намеснік кіраўніка Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў зладзіў публічную палеміку з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам пасля яго заявы пра "мёртвую эканоміку" Расеі і Індыі і папярэджання на адрас Мядзведзева, што той павінен "сачыць за сваімі словамі".

У сваім тэлеграм-канале намеснік старшыні Савета бяспекі назваў "нервовай рэакцыяй" словы Трампа, якога ён ахарактарызаваў як "цэлага грознага прэзідэнта ЗША", і заявіў, што такая рэакцыя сведчыць, што Расея мае рацыю. "А пра "мёртвую эканоміку" Індыі і Расіі і "заход на небяспечную тэрыторыю" — ну няхай успомніць свае любімыя фільмы пра "хадзячых мерцвякоў", а таксама тое, як можа быць небяспечная неіснуючая ў прыродзе "мёртвая рука", — напісаў Мядзведзеў.

"Мёртвая рука" (Dead Hand)( так на Захадзе называюць савецкую і расейскую сістэму "Перыметр") уяўляе сабой аўтаматызаваную сістэму кіравання масіраваным у адказ ядравым ударам. Яна прызначаная для гарантаванай атакі ў адказ з прымяненнем ядравай зброі нават пры сцэнары поўнага знішчэння вышэйшага вайсковага кіраўніцтва краіны і сістэм сувязі (прылады “Казбека” і камунікацыйнай лініі РВСН).

Мядзведзеў такім чынам адрэагаваў на папярэднюю заяву Трампа на яго адрас. Кіраўнік Белага дома, які напярэдадні абвясціў скарачэнне тэрміну свайго ультыматуму на адрас Крамля з 50 да 10 дзён, напісаў у Truth Social, што "былы прэзідэнт Расеі, які не адбыўся, ступае на небяспечную тэрыторыю". Трамп меў на ўвазе папярэднюю пасаду Мядзведзева, калі той у X прыгразіў ЗША і запатрабаваў не гаварыць з Расеяй “мовай ультыматумаў”.

Умовы Трампа маюць на ўвазе, што Вашынгтон у выпадку адмовы прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ад завяршэння вайны ва Украіне на працягу 10 дзён, увядзе стоадсоткавыя мыты ў дачыненні да краін, якія набываюць расейскую нафту, каб выразаць РФ з святовага рынку "чорнага золата".

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках