Восем краін увялі санкцыі супраць беларускага рэжыму
- 11.08.2025, 15:15
- 6,608
Яны далучыліся да абмежавальных захадаў ЕЗ.
Яшчэ восем краін пастанавілі падтрымаць новыя еўрапейскія санкцыі супраць Беларусі і Расеі, уведзеныя ў мінулым месяцы. Пра гэта 11 жніўня паведамілі ў прэс-службе Рады ЕЗ.
Да 18-га санкцыйнага пакета, зацверджанага 18 ліпеня і закранае ў тым ліку банкаўскі сектар, пастанавілі далучыцца наступныя краіны:
Украіна,
Албанія,
Боснія і Герцагавіна,
Ісландыя,
Ліхтэнштэйн,
Чарнагорыя,
Паўночная Македонія,
Нарвэгія.
У афіцыйнай заяве Рады ЕЗ тлумачыцца, што краіны, якія далучыліся да санкцый, павінны «забяспечыць адпаведнасць сваёй нацыянальнай палітыцы» пастанове Рады ЕЗ аб візавых абмежаваннях для фізічных асоб і эканамічных абмежаванняў у банкаўскай, фінансавай і эканамічнай сферах.