9 снежня 2025, aўторак, 22:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названая дата пачатку вучэнняў «Захад-2025»

Названая дата пачатку вучэнняў «Захад-2025»

Яны стартуюць у верасні.

Сумеснае стратэгічнае вучэнне Узброеных Сіл Беларусі і Расеі «Захад-2025» пройдзе ў перыяд з 12 да 16 верасня 2025 года, паведаміў падчас брыфінгу 12 жніўня начальнік Дэпартамента міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва Мінабароны Валерый Равенка.

Падчас вучэння, як паведамляе Мінабароны, плануецца адпрацоўка наступных пытанняў:

адбіццё удараў сродкаў паветранага нападу супраціўніка;

вядзенне абарончага бою, укліньванне ў абарону супраціўніка і стварэнне ўмоў для аднаўлення тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы;

авіяцыйная падтрымка дзеянняў войскаў;

барацьба з незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі і дыверсійна-выведвальнымі групамі супраціўніка.

Адзначым, многія экспэрты мяркуюць, што Крэмль можа выкарыстоўваць вучэнні «Захад-2025» для правакацый супраць краін Балтыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках