Азербайджан адмовіўся ўдзельнічаць у пасяджэнні кіраўнікоў МЗС СНД
7- 2,116
Сустрэча прайшла ў Санкт-Пецярбургу.
Азербайджан не прыняў удзел у пасяджэнні Савета міністраў унутраных спраў дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, якое адбылося 12 жніўня ў Санкт-Пецярбургу. Пра гэта паведамілі на афіцыйным партале СНД.
На сустрэчу з'ехаліся прадстаўнікі Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расеі, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана.
Падчас пасяджэння стораны абмеркавалі шэраг «актуальных тэм», сярод іншага процідзеянне нелегальнай міграцыі, супрацоўніцтва ў сферы бяспекі дарожнага руху, развіццё судова-медыцынскай экспэртызы і «меры для нейтралізацыі дэструктыўных сіл, якія могуць дэстабілізаваць сацыяльна-палітычную сітуацыю ў краінах СНД».
Адсутнасць Азербайджана на сустрэчы стала чарговай праявай напружанасці ў яе стасунках з Расеяй. Сітуацыя абвастрылася пасля інцыдэнту ў снежні 2024 года, калі расейскія сілы супрацьпаветранай абароны збілі пасажырскі самалёт Азербайджанскай авіякампаніі AZAL. Затым пачаліся нападкі на азербайджанскую дыяспару ў РФ.