Журналісты расказалі пра хітрую тактыку Зяленскага перад самітам на Алясцы
15- 14.08.2025, 14:10
- 10,922
Прэзідэнту Украіны ўдалося аб'яднаць заходніх супольнікаў.
Украіна напярэдадні сустрэчы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна на Алясцы з усіх сіл спрабавала пазбегнуць адхілення ад удзелу ў перамовах і перашкодзіць Маскве дыктаваць умовы.
Пра гэта ў чацвер, 14 жніўня, піша The New York Times, падкрэсліваючы, што пасля таго, як Трамп заявіў пра свой намер сустрэцца з Пуціным 15 жніўня, а тэзісы наконт тэрытарыяльнага абмену здабылі яснасць, украінскі лідар Уладзімір Зяленскі актывізаваў намаганні ў аб'яднанні хаўруснікаў Украіны.
У сераду, 6 жніўня, Зяленскі па дарозе ад брыгад у Сумскай вобласці правёў размову з Трампам і еўрапейскімі лідарамі. Прэзідэнт ЗША паведаміў, што Масква гатовая спыніць ваенныя дзеянні ў рамках пагаднення, якое прадугледжвае тэрытарыяльны абмен паміж краінай-агрэсаркай РФ і Украінай, піша NYT са спасылкай на інфармаваныя крыніцы убачыўшы магчымасць пасярэдніцтва ў спыненні вайны РФ супраць Украіны, Трамп паведаміў сваім суразмоўцам, што сустрэнецца з Пуціным з мэтай укласці пагадненне.
У гэты момант «Трамп выкарыстаў два самыя глыбокія страхі Кіева», піша NYT. Тое, што ў рамках мірнага пагаднення яго прымусяць аддаць украінскія тэрыторыі Маскве. І што расейскаму дыктатару дадуць магчымасць выйсці з дыпламатычнай ізаляцыі.
«Гэта быў прамы выклік асноватворным прынцыпам Украіны, згодна з якім тэрытарыяльныя пытанні павінны разглядацца толькі пасля спынення агню і што ніякія пагадненні не могуць быць укладзеныя без удзелу Кіева», — падкрэсліваецца ў артыкуле.
Пасля гэтай размовы былі дні сутаргавай дыпламатыі. Спрабуючы пазбегнуць адхілення ад удзелу ў перамовах і перашкодзіць Крамлю дыктаваць умовы мірных перамоў, Зяленскі паразмаўляў з амаль 30 сусветнымі лідарамі. Акрамя таго, галоўныя дарадцы прэзідэнта Украіны сустракаліся як онлайн, так і асабіста з высокапастаўленымі чыноўнікамі Еўропы і ЗША.
Украіна, падкрэслівае NYT, задзейнічала адпарацаваную за гады поўнамаштабнай вайны тактыку - згуртаванне супольнікаў шляхам пастаянных закулісных званкоў і сустрэч для захавання месца за сталом перамоў. Каб сфармаваць адзіны фронт і данесці сваю пазіцыю Вашынгтону, Кіеў актыўна абапіраўся на сваіх еўрапейскіх партнёраў.
Выданне таксама паказвае, што першай задачай Кіева было дакладна зразумець, у чым менавіта прапановы Масквы для заканчэння баявых дзеянняў. Са слоў суразмоўцаў NYT, словы Трампа былі расплывістыя і заставалася незразумелым, аб абмене якіх тэрыторый ідзе гаворка.
Пасля стала зразумела, што РФ патрабуе, каб Кіеў адмовіўся ад тэрыторый на ўсходзе Украіны, якія застаюцца пад кантролем сіл абароны Украіны, у абмен на спыненне агню. Кіеў паспрабаваў пераканаць Вашынгтон у небяспецы расейскай прапановы.
Для ўмацавання сваёй пазіцыі Украіна залучыла еўрапейскіх супольнікаў.
«За апошні тыдзень Зяленскі правёў тэлефонныя перамовы з больш чым 20 еўрапейскімі лідарамі, у тым ліку некалькі разоў з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам», — адзначаецца ў артыкуле.
Гэтая стратэгія, падкрэслівае NYT, падобная да ўжо знаёмай тактыкі, якая ўпершыню была выкарыстанач вясной гэтага года, калі лідары Еўропы неаднаразова звязваліся з Трампам, каб абараніць інтарэсы Украіны падчас папярэдніх раўндаў мірных перамоў. Таксама яны ўзялі на сябе ролю пасярэднікаў у моманты, калі паміж Кіевам і Вашынгтонам панавала напружанасць.
Кульмінацыяй дыпламатычных дыскусій, якія доўжыліся гэты тыдзень, стала онлайн-сустрэча еўрапейскіх лідараў, Дональда Трампа і Уладзіміра Зяленскага ў сераду, 13 жніўня. Еўрапейцы пацвердзілі свае ключавыя прынцыпы: спачатку павінна быць спыненне агню; цяперашнія лініі фронту павінны стаць адпраўной кропкай для ўсялякіх перамоў, уключаючы тыя, якія тычацца тэрытарыяльных пытанняў; усяляке пагадненне павінна ўключаць гарантыі бяспекі Украіне.