«Вось ужо і трэці прыляцеў»
2- 15.08.2025, 9:00
- 7,752
Жыхары Сызрані публікуюць яркія кадры атакі дронаў на НПЗ.
Раніцай 15 жніўня дроны атакавалі нафтаперапрацоўчы завод «Раснафты» ў Сызрані.
Паведамленні аб нападзе з'явіліся ва ўкраінскіх пабліках блізу 05:00, тады ж пачалі публікавацца і першыя кадры з месца падзей.
Паводле інфармацыі канала «Украіна 365», мясцовыя жыхары заявілі, што сталі сведкамі як мінімум трох траплянняў дронаў па тэрыторыі завода.
На апублікаваных у Сетцы відэа бачна, што ўзгаранні ўзніклі адразу ў некалькіх месцах.
Мясцовыя ўлады сітуацыю пакуль не каментуюць.
Сызранскі НПЗ, уведзены ў эксплуатацыю ў 1942 годзе, уваходзіць у склад «Раснафты». У 2018 годзе ў Крамлі прызнавалі, што прадпрыемства негатыўна ўплывае на навакольнае асяроддзе праз выкіды. Цяпер завод перапрацоўвае заходнесібірскую і мясцовую нафту, а яго магутнасць перавышае 8 млн тон за год. Прадпрыемства выпускае маторнае паліва, авіягаз і бітум. Упершыню аб'ект зазнаў напад дронаў у 2024 годзе, а сёлета ўдары па ім ужо наносіліся раней.