Трамп раскрыў дэталі перамоў з Пуціным
71- 16.08.2025, 8:07
- 41,704
Абмяркоўвалася шмат пытанняў.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што на сустрэчы з расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным абмяркоўвалася шмат пытанняў, у якіх Штаты і Расея прыйшлі да згоды.
Аб гэтым Трамп заявіў у інтэрв'ю журналісту Fox News, паведамляе РБК-Украіна.
Журналіст спытаў Трампа, ці будзе прадугледжваць мірнае пагадненне Расеі і Украіны, напрыклад, абмен тэрыторыямі, гарантыі бяспекі і ды іншае.
«Гэта тое, пра што мы казалі, і мы шмат у чым пагадзіліся», - сказаў Трамп.
У той жа час, журналіст нагадаў, што Трамп казаў пра «адно важнае пытанне», па якім не ўдалося прыйсці да згоды, і спытаў ці гатовы Трамп агучыць гэтае пытанне.
«Не, я б не хацеў. Думаю, нехта збіраецца апублікаваць гэта. Магчыма, нехта іншы гэта зробіць, але я б хацеў спачатку паспрабаваць урэгуляваць яго. Я хачу паглядзець, ці зможам мы гэта зрабіць. Ведаеце, гэта яшчэ зусім не скончаная дамова. І Украіна павінна пагадзіцца. Прэзідэнт Зяленскі павінен пагадзіцца», - сказаў Трамп.
Варта заўважыць, што ў гэтым інтэрв'ю Трамп заявіў, што абмяркоўваў з Пуціным як тэрыторыі, гэтак і гарантыі для Украіны. Хаця напярэдадні Трамп запэўніў еўрапейскіх лідараў, што на сустрэчы з Пуціным не будзе абмяркоўваць тэрыторыі і запатрабуе яго перамоў з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.