14 снежня 2025, Нядзеля, 1:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі адбудуцца тры пенсійныя змены

12
У Беларусі адбудуцца тры пенсійныя змены

Некаторыя патрапяць у фінансавую пастку.

У Беларусі ў найбліжэйшы час з'явіцца некалькі пенсійных навінак. «Люстэрка» склала падборку.

Новаўвядзенне, якое звязанае з Украінай

Пенсіянеры, якія жывуць у Беларусі і маюць працоўны стаж ва Украіне, змогуць атрымліваць выплаты за гэты перыяд, нягледзячы на дэнансацыю двухбаковага пагаднення аб пенсіях. Адпаведны ўказ Аляксандра Лукашэнкі пачаў дзеянне з 16 жніўня.

Выдаткі на выплату пенсій будуць забяспечаныя ў межах сродкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, якія плануюцца штогод.

Нагадаем, у траўні 2023 года Украіна выйшла з міжурадавага пагаднення аб гарантыях правоў грамадзянаў у галіне пенсійнага забеспячэння. У лістападзе таго ж года дзеянне дамовы са свайго боку спыніла і Беларусь.

Некаторыя атрымаюць дадатак

У Беларусі з 1 верасня падвысяць працоўныя пенсіі – паводле ўзросту, за выслугу гадоў, праз інваліднасць, з нагоды страты карміцеля. Рост – у сярэднім на 5%.

Пры гэтым узнімаць мінімальныя працоўныя і сацыяльныя выплаты ў наступным месяцы не будуць. Іх пераглядаюць раз на квартал, наступны раз – у лістападзе.

«Паводле папярэдняй ацэнкі, сярэдні памер пенсіі паводле ўзросту ў верасні гэтага года складзе 980 рублёў. Гадавое павелічэнне (верасень 2025 да верасня 2024) складзе 167 рублёў, ці 20,5%», – паведамлялі раней у Мінпрацы.

Пры гэтым ва ўстанове звярталі ўвагу на тое, што «памер павелічэння працоўнай пенсіі ў кожнага пенсіянера будзе свой у залежнасці ад працягласці стажу і велічыні заробку, а таксама ўстаноўленых даплатаў».

У Беларусі працоўныя пенсіі атрымліваюць больш за 2,3 млн чалавек, удакладнілі ва ўстанове.

Змяненне ў адлічэннях у Фонд сацабароны

З 18 жніўня ў Беларусі зробяць новаўвядзенне, якое тычыцца заробкаў. «Пры выплаце заробку раней за вызначаны тэрмін працадаўцы адначасова абавязаныя заплаціць абавязковыя страхавыя ўнёскі, унёскі на прафесійнае пенсійнае страхаванне», – тлумачылі раней у Фондзе сацабароны насельніцтва.

«Выплата ўнёскаў ажыццяўляецца ў дзень фактычнай выплаты заробку за мінулы месяц, але не пазней за вызначаны дзень гэтай выплаты, наступны за справаздачным кварталам», – тлумачылі ў фондзе, як цяпер наймальнікі здзяйсняюць адлічэнні ў ФСАН.

З 18 жніўня гэтыя ўнёскі трэба будзе зрабіць да 20-га дня, калі выплаты заробку ідуць пазней за гэтую дату. Але калі крайні тэрмін выдачы працаўнікам грошай устаноўлены пазней за 20- дзень месяца, то ўнёскі ў ФСАН усё роўна трэба зрабіць да гэтай даты.

Для супрацоўнікаў гэтыя адлічэнні наймальнікаў важныя для таго, каб у іх фармаваўся страхавы стаж – ён у будучыні будзе патрэбны для прызначэння пенсіі. У адваротным выпадку можна патрапіць у фінансавую пастку.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках