Трамп запрасіў еўрапейскіх лідараў на сустрэчу з Зяленскім
6- 17.08.2025, 10:01
- 3,332
ФОТА: GETTY IMAGES
Важная сустрэча ў Белым доме адбудзецца ўжо заўтра.
Прэзідэнт Дональд Трамп запрасіў еўрапейскіх лідараў на сустрэчу з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
Як паведаміў прадстаўнік Белага дому, сустрэча пройдзе ў панядзелак днём у Белым доме, піша ABC News.
Адметна, што гэтая сустрэча пройдзе літаральна праз два дні пасля перамоваў Трампа з расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным на Алясцы.