14 снежня 2025, Нядзеля, 1:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Пуцін на Алясцы высунуў шэраг умоваў для заканчэння вайны ва Украіне

17
Reuters: Пуцін на Алясцы высунуў шэраг умоваў для заканчэння вайны ва Украіне
Фота: Getty Images

Не толькі тэрытарыяльныя саступкі.

Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін высунуў шэраг патрабаванняў для заканчэння вайны супраць Украіны падчас сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам на Алясцы. Сярод патрабаванняў не толькі тэрытарыяльныя саступкі.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Паводле словаў крыніцаў выдання, інфармацыя пра ўльтыматум Пуціна грунтуецца на абмеркаваннях паміж лідарамі Еўропы, ЗША і Украіны і не з'яўляецца поўнай. Reuters усё ж раскрыла некалькі патрабаванняў Пуціна на Алясцы.

Паводле звестак выдання, прапанова дыктатара выключае спыненне агню да дасягнення мірнага пагаднення.

Расейскі бок патрабуе ад Украіны цалкам вывесці войскі з Данецкай і Луганскай абласцей у абмен на абавязальніцтвы РФ замарозіць лініі фронту ў Херсонскай і Запарожскай абласцях.

Расея нібыта гатовая вярнуць невялікія раёны ў Сумскай і Харкаўскай абласцях.

Пуцін таксама імкнецца да прызнання акупаванага Крыма расейскім. Але незразумела, ці азначае гэта прызнанне толькі з боку ЗША, ці ўсімі заходнімі краінамі і Украінай.

Акрамя таго, Расея хоча скасавання прынамсі часткі санкцый. Таксама Масква хоча, каб Украіна адмовілася ад уступлення ў NATO. Але, як піша выданне, здаецца, Пуцін быў адкрыты да атрымання Украінай пэўных гарантый бяспекі.

Яшчэ адно патрабаванне Крамля – наданне афіцыйнага статусу расейскай мове ў некаторых частках Украіны ці па ўсёй краіне, а таксама права свабодна дзейнічаць для расейскай праваслаўнай царквы (РПЦ).

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках