14 снежня 2025, Нядзеля, 1:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Туск: Гульня за бяспеку Еўропы ўвайшла ў вызначальную стадыю

2
Туск: Гульня за бяспеку Еўропы ўвайшла ў вызначальную стадыю
ДОНАЛЬД ТУСК
ФОТА: BLOOMBERG

Ключавая задача Захаду цяпер – захаваць адзінства перад абліччам дзеянняў Крамля.

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск напісаў у сацсетцы X, што гульня за будучыню Украіны, бяспеку Польшчы і ўсёй Еўропы ўступіла ў вызначальную фазу. Кіраўнік ураду адзначыў, што сёлетнія падзеі пацвярджаюць: Расея прызнае толькі мову сілы, а Уладзімір Пуцін чарговы раз прадэманстраваў бязлітаснасць і палітычную хітрасць, паведамляе «Польскае радыё».

16 жніўня лідары еўрапейскіх краінаў правялі дзве відэаканферэнцыі паводле вынікаў саміту ЗША – Расея ў Анкарыджы на Алясцы. Пасля гэтага была апублікаваная афіцыйная заява. Яе галоўным палажэннем сталі бяспека і суверэнітэт Украіны.

У сваю чаргу кіраўніца Еўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен заявіла, што ў любым мірным пагадненні, якое заканчвае вайну ва Украіне, «неабходныя» трывалыя гарантыі бяспекі для гэтай краіны і Еўропы.

«Еўрапейскі Звяз цесна супрацоўнічае з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім і Злучанымі Штатамі, каб дасягнуць справядлівага і трывалага міру. Ключавое значэнне маюць надзейныя гарантыі, якія будуць абараняць асноўныя інтарэсы бяспекі Украіны і Еўропы», – напісала фон дэр Ляен у сацсеткі X.

«Нічога пра Украіну без Украіны» – такая галоўная думка заявы, якую апублікавалі лідары еўрапейскіх краінаў пасля амерыканска-расейскага саміту на Алясцы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках