14 снежня 2025, Нядзеля, 1:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску пасажыр спрабаваў задушыць таксіста

10
У Менску пасажыр спрабаваў задушыць таксіста

Відэа здарэння з'явілася ў сеціве.

На відэа, знятым з іншага аўто, відаць, як пасажыр ззаду душыць кіроўцу. Спераду на пасажырскім месцы сядзіць жанчына. Яна, здаецца, беспаспяхова спрабуе перашкодзіць мужчыну.

А вось аўтар відэа, як вынікае з запісу, як толькі таксіст змог крыху вызваліцца ад удушэння і адкрыў аўто, з'ехаў. На дапамогу ён не выйшаў.

Чым скончылася справа, невядома. Калі гэта было, таксама не паведамляецца. Афіцыйных каментароў пакуль не было. У подпісе пад відэа паведамляецца, што пасажыр быў «у стане алкагольнага ап'янення».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках