УСУ перайшлі ў наступ на Данбасе
17- 17.08.2025, 12:34
- 30,250
Зачышчаны Пакроўск і вызваленыя шэсць населеных пунктаў.
Сілы абароны Украіны зачысцілі шэсць населеных пунктаў каля Дабраполля ў Данецкай вобласці. Таксама зачышчаны ад акупантаў горад Пакроўск.
Пра гэта паведамляе Генштаб УСУ.
З 4 да 16 жніўня ў выніку супольных дзеянняў часцей і падраздзяленняў Нацгвардыі і УСУ, якія ўваходзяць у склад 1-га корпуса НГУ «Азоў», у Данецкай вобласці зачышчаныя населеныя пункты: Грузскае, Рубежнае, Новавадзяное, Пятроўка, Вяселае, Залаты Калодзезь.

У аперацыйнай зоне вораг панёс значныя страты ў жывой сіле. Паводле звестак на 16 жніўня, яны складаюць:
беззваротныя – 910 чалавек,
санітарныя – 335 чалавек,
палон – 37 чалавек.
Таксама вораг страціў шмат тэхнікі і ўзбраення. Было знішчана і пашкоджана восем танкаў расейскіх акупантаў, шэсць баявых браняваных машынаў, 103 адзінкі аўта- і мотатэхнікі, адна РСЗА, 18 гарматаў і 91 БПЛА розных тыпаў.
У Генштабе адзначылі, што правядзенне стабілізацыйных дзеянняў у кірунку горада Дабраполле прадаўжаецца.
Падраздзяленні 19-га армейскага корпуса, якія дзейнічаюць у Данецкай вобласці, толькі за мінулы дзень узялі ў палон шэсць расейскіх вайскоўцаў.
Таксама на гэтым тыдні сіламі 7-га корпуса Дэсантна-штурмавых войскаў і сумежных падраздзяленняў зачышчаны ад варожых групаў і адзіночных акупантаў горад Пакроўск.