У МНС Беларусі паказалі, як шквал знёс дахі 16 дамоў і дрэвы
5- 17.08.2025, 13:14
- 7,902
Апублікаванае відэа наступстваў непагадзі.
У Міністэрстве надзвычайных сітуацыяў (МНС) 17 жніўня паведамілі, што праз навальнічны фронт пацярпелі горад Кіраўск і аграгарадок Заяліца Глускага раёна Магілёўскай вобласці, а таксама аграгарадок Жыдча Пінскага раёна Берасцейскай вобласці.
Паводле звестак ратавальнікаў, там вецер 16 жніўня пашкодзіў дахі 16 жылых і 1 нежылога дома, а таксама 1 вытворчага будынка і 2 аб'екты сацкультбыту. Акрамя таго, зафіксаваныя 5 выпадкаў падзення дрэваў.
На шчасце, пацярпелых няма.
МНС апублікавала відэа наступстваў непагадзі.
