УСУ прасунуліся на поўначы Сумскай вобласці
- 17.08.2025, 13:55
- 3,114
Украінскія вайскоўцы адціснулі акупантаў у раёне Яблуніўкі.
Украінскія вайскоўцы прасунуліся наперад на некалькіх лакацыях на поўначы краіны. Сярод іншага, зафіксаванае прасоўванне ў раёне Яблуніўкі Сумскай вобласці, паведамляе «РБК-Украіна» са спасылкай на Генштаб УСУ.
«За мінулыя суткі ў выніку актыўных дзеянняў на Паўночна-Слабажанскім кірунку ўкраінскія падраздзяленні прасунуліся наперад у некалькіх лакацыях, сярод іншага ў раёне Яблуніўкі Сумскай вобласці прасоўванне склала да 1000 метраў», – гаворыцца ў паведамленні.
Дадамо, у ранішняй справаздачы Генштаба УСУ адзначаецца, што на Паўночна-Слабажанскім і Курскам кірунках украінскія воіны адбілі тры штурмавыя дзеянні акупантаў за мінулыя суткі.
Аднак вораг нанёс 13 авіяцыйных удараў, скінуўшы 26 кабаў, а таксама здзейсніў 279 абстрэлаў пазіцый украінскіх войскаў і населеных пунктаў, у тым ліку 11 – з РСЗА.
