14 снежня 2025, Нядзеля, 1:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У футболе ўпершыню ў гісторыі было скарыстанае новае правіла гульні

2
У футболе ўпершыню ў гісторыі было скарыстанае новае правіла гульні

Відэафакт.

У Ангельскай Прэм'ер-лізе (АПЛ) упершыню ў гісторыі ўжылі абноўленае правіла гульні ў футбол адносна часу ўтрымання мяча брамнікам, піша «Обозреватель». Выпадак адбыўся ў матчы 1-га туру, дзе «Тотэнхэм» прымаў «Бернлі» і ўпэўнена перамог 3:0.

На 4-й хвіліне сустрэчы славацкі галкіпер гасцей Марцін Дубраўка, нядаўна арандаваны «Бернлі» ў «Манчэстэр Юнайтэд», злавіў мяч пасля падачы ў штрафную і трымаў яго ў руках даўжэй за восем секундаў.

Суддзя Майкл Олівер, папярэдне адлічыўшы жэстамі пяць секундаў, прызначыў кутні ўдар у браму «Бернлі».

Гэта стала першай падобнай пастановай у гісторыі АПЛ пасля пачатку дзеяння новых правілаў.

Міжнародная рада футбольных асацыяцый (IFAB) яшчэ ў сакавіку сёлета зацвердзіла шэраг новаўвядзенняў. Адным з іх стала змена пакарання для брамніка: калі ён занадта доўга затрымлівае мяч, спаборніку больш не даецца вольны ўдар, а прызначаецца кутні. Яно пачало дзеянне з 1 ліпеня.

36-гадовы славацкі брамнік Дубраўка, удзельнік Еўра-2020 і Еўра-2024, стаў аўтарам гістарычнага эпізоду ўжо ў сваім дэбютным матчы за «Бернлі».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках