Рубіё: Украіна і Расея павінны пайсці на саступкі
42- 17.08.2025, 17:33
- 8,740
Гэта адзіны спосаб дасягнуць мірнага пагаднення.
Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіё заявіў, што Украіна і Расея павінны пайсці на саступкі, каб дасягнуць мірнага пагаднення. Аб гэтым ён сказаў у эфіры NBS News.
З яго слоў, адзіны спосаб дасягнуць пагаднення - гэта калі кожны бок нешта атрымлівае і кожны бок нешта аддае.
«Адзіны спосаб дасягнуць пагаднення – гэта, каб кожны бок нешта атрымаў, і кожны бок нешта даў - і гэта было вельмі складана. Калі б гэта было лёгка, гэтага б не працягвалася 3,5 гады...Вось чаму Зяленскі прыязджае заўтра», - адзначыў дзяржсакратар ЗША.
У той жа час Рубіё запэўніў, што ЗША працуюць над стварэннем гарантый бяспекі для Украіны ў будучыні, таму Расея павінна зразумець гэтае патрабаванне Кіева.
Таксама палітык падкрэсліў, што ЗША не прызнаюць сябе ўдзельнікам канфлікту ва Украіне.
З яго слоў, найлепшым вынікам урэгулявання расейска-ўкраінскай вайны для ЗША стала б паўнавартасная мірная дамова, а не часовае спыненне агню.