Улады трох рэспубліканскіх штатаў адправяць байцоў Нацгвардыі ў Вашынгтон
13- 17.08.2025, 19:24
- 3,838
Трамп пастанавіў змагацца з бяздомнымі.
Губернатары трох штатаў, якія ўзначальваюцца рэспубліканцамі, - Паўднёвай Караліны, Агаё і Заходняй Вірджыніі - адправяць у сталіцу ЗША Вашынгтон войскі Нацыянальнай гвардыі. Гэты захад стаў адказам на нядаўнюю заяву прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які паабяцаў узмацніць барацьбу з «хваляй беззаконня» ў горадзе.
У сталіцу ўлады рэспубліканскіх штатаў накіруюць сама меней 650 байцоў Нацгвардыі, піша агенцтва Associated Press: 200 чалавек ад Паўднёвай Караліны, 300-400 ад Заходняй Вірджыніі і блізу 150 ад Агаё. Раней на гэтым тыдні прэзідэнт ЗША абвясціў аб пераводзе паліцэйскага дэпартамента Вашынгтона пад федэральны кантроль і загадаў размясціць Нацыянальную гвардыю ў сталіцы для барацьбы з «хваляй беззаконня». Тады паведамлялася аб мабілізацыі амаль 800 вайскоўцаў Нацыянальнай гвардыі ў сталіцы.
Такім чынам, агульная колькасць войск Нацгвардыі ў горадзе дасягне амаль 1500 тысяч чалавек.