14 снежня 2025, Нядзеля, 1:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жанчын у Беларусі больш і жывуць яны даўжэй

11
Жанчын у Беларусі больш і жывуць яны даўжэй

Самы жаночы горад краіны - Менск.

У Беларусі на 10 хлопчыкаў прыпадае 11,7 дзяўчынак. Самы жаночы горад - Менск, тут суадносіны 10/12. Такія звесткі змясцілі ў зборніку Белстата.

Больш за ўсё блізкая да гендэрнага балансу Менская вобласць - 11,3 жанчыны на дзясятак мужчын. Так як вобласць адміністрацыйна не змяшчае сталіцу, можна меркаваць, што адсюль у Менск з'язджае больш дзяўчынак, чым хлопчыкаў.

Разам з гэтым беларускія жанчыны ў пасярэднім на 2,8 гады старэйшыя за мужчын - гэта адбываецца праз больш раннюю смяротнасць мужчын ў параўнанні з жанчынамі. Розніца ў працягласці жыцця да пачатку 2025 года склала 10,5 гадоў.

Цяпер пасярэдняму беларусу амаль 42 гады.

Самай маладой сярод абласцей стала Берасцейская - тут пасярэдні ўзрост насельніцтва склаў 41,4 года, на іншым канцы спектра - Віцебшчына з 43,6 гадамі ў пасярэднім.

Пасярэдняя чаканая працягласць таксама адрозніваецца ў розных мясцовасцях: калі ў Менску яна амаль дасягае 78 гадоў, дык на Віцебшчыне і Магілёўшчыне - толькі 73,5 гады.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках