13 снежня 2025, Субота, 23:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Індыя спрабуе пазбегнуць пасткі тарыфаў Трампа

1
Індыя спрабуе пазбегнуць пасткі тарыфаў Трампа
Дональд Трамп

Памкненне Модзі ператварыць краіну ў экспарцёра недарагіх тавараў зрабіла яе ўразлівай.

Індыя сутыкаецца з сур'ёзнымі наступствамі гандлёвай палітыкі ЗША. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, нягледзячы на дэманстратыўнае сяброўства з прэм'ер-міністрам Індыі Нарэндрай Модзі, увёў адны з самых высокіх тарыфаў супраць краіны. Гэта ўдарыла па асноўнай стратэгіі індыйскага прэм'ера - ператварыць краіну ў буйнога экспарцёра танных тавараў, піша Financial Times (пераклад - сайт Charter97.org).

Перамовы паміж Вашынгтонам і Нью-Дэлі, запланаваныя ў гэтым месяцы, магчыма адкладуць. У сваёй апошняй прамове Модзі зрабіў акцэнт на “самадастатковасці”, але наўпрост ЗША не згадаў. Эканамічна манеўр абмежаваны: Індыя ўжо адкрыла рынак для Starlink амерыканскага мільярдэра Ілана Маска, а патрабаванні ЗША доступу ў сельскую гаспадарку ўпіраюцца ў супраціў мільёнаў фермераў.

Нью-Дэлі спрабуе шукаць альтэрнатывы. З Кітаем супрацоўніцтва выглядае хутчэй палітычным, чым эканамічным, бо Пекін сам будуе мадэль экспарту. Нядаўна Індыя падпісала гандлёвае пагадненне з Вялікабрытаніяй, але брытанскі рынак занадта малы, каб кампенсаваць страты ад ЗША. Варыянтам могуць стаць перамовы з ЕЗ, аднак і там попыт абмежаваны.

Пэўным выратаваннем пакуль застаецца вытворчасць iPhone: смартфоны не патрапілі пад амерыканскія тарыфы. Але аналітыкі папярэджваюць - спадзявацца на гэта ў доўгатэрміновай перспектыве рызыкоўна.

Унутраны попыт таксама не зможа замяніць экспарт. Урад абяцае рэфармаваць падатак на тавары і паслугі (GST), аднак хранічныя дэфіцыты бюджэту і плацежнага балансу стрымліваюць рост.

Эканамісты нагадваюць, што ў 1991 годзе крызіс падштурхнуў Індыю да маштабнай лібералізацыі. Сённяшні шок, на іх думку, не такі моцны, каб выклікаць аналагічныя рэформы. Аднак без дыверсіфікацыі і новых гандлёвых партнёраў стратэгія Модзі можа апынуцца пад пагрозай.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках