Belgee адмовіўся ад серыйнай вытворчасці айчыннага электракара
9- 18.08.2025, 17:10
- 5,674
Кошт «занадта высокі».
Айчынны электракар Belgee EX50, які распрацоўвалі, у продаж не паступіць, паведаміў av.by дырэктар прадпрыемства “БЕЛДЖЫ” Генадзь Свідзерскі.
Кіраўнік кампаніі адзначыў, што ўсе "тэхнічныя працы ў электрычнай мадэлі паспяхова закончылі".
- Аднак падчас эканамічнага аналізу стала зразумела: запуск у серыйную вытворчасць [Belgee EX50] будзе занадта дарагі, - растлумачыў Генадзь Свідзерскі.
Спікер дадаў, што прадпрыемства ўсё ж выпусціць поўнасцю электрычны аўтамабіль, але з брэндам Geely з запасам ходу 430 км. Электракар выйдзе на беларускі рынак ужо ў кастрычніку.
Раней намеснік дырэктара Аб'яднанага інстытута машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Аляксандр Бялевіч адзначаў, што кошт беларускага электрамабіля ад Belgee "вельмі высокі, каб машына была канкурэнтаздольная на рынку".