Сілы абароны Украіны ударылі па НПС «Мікольскае» у РФ
1- 18.08.2025, 17:13
- 6,778
Транзіт нафты па «Дружбе» спынілі.
Уначы 18 жніўня падраздзяленні Сіл беспілотных сістэм Узброеных Сіл Украіны ва ўзаемадзеянні з іншымі складнікамі Сіл абароны паразілі нафтаперапамповачную станцыю “Мікольскае” у Тамбоўскай вобласці РФ.
Пра гэта паведамляе прэс-служба Генеральнага штаба УСУ.
Наступствы ўдару: пажар на аб'екце і поўнае спыненне перапампоўкі нафты па трубаправодзе “Дружб”.
Паводле звестак украінскага боку, НПС "Мікольскае" з'яўляецца часткай эканамічнай інфраструктуры РФ і забяспечвае акупацыйныя войскі.
"Сілы абароны Украіны паслядоўна працуюць у зніжэнні ваенна-эканамічнага патэнцыялу РФ з мэтай поўнага спынення ўзброенай агрэсіі", – гаворыцца ў паведамленні.