13 снежня 2025, Субота, 23:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Швэйцарыі гатовыя прыняць сустрэчу кіраўнікоў Украіны і РФ

13
У Швэйцарыі гатовыя прыняць сустрэчу кіраўнікоў Украіны і РФ

Краіна паабяцала не арыштоўваць Пуціна, калі ён прыедзе на саміт з Зяленскім.

Швэйцарыя гатовая прыняць трохбаковую сустрэчу прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна. Апошняму абяцаюць імунітэт ад крымінальнага пераследу, паведамляе Swissinfo.

Міністр замежных справаў Швэйцарыі Ігнацыа Касіс падчас прэс-канферэнцыі са сваім італьянскім калегам Антоніа Таяні пацвердзіў, што Жэнева «больш чым гатова» прыняць саміт паміж Расеяй і Украінай. Міністр заявіў, што Швэйцарыя мае вялікі досвед у сферы дыпламатыі.

«Я веру на 200 адсоткаў у правядзенне гэтага саміту, і мы абмяркоўвалі гэта цягам доўгага часу», – сказаў ён.

Паводле словаў Касіса, Расея ў курсе гатоўнасці Швэйцарыі, у тым ліку пра гэта паведамілі расейскаму кіраўніку МЗС Сяргею Лаўрову. Касіс таксама падзякаваў прэзідэнту Францыі Эмануэлю Макрону і прэм'ер-міністарцы Італіі Джорджы Мелоні, якія падтрымалі Швэйцарыю.

Галоўнае – Касіс паабяцаў, што Швэйцарыя дасць расейскаму дыктатару «імунітэт» ад пераследаў з боку Міжнароднага крымінальнага суда, калі ён «прыедзе на мірную канферэнцыю».

Ордар на арышт Пуціна

17 сакавіка 2023 года Палата папярэдняй вытворчасці МУС выдала ордары на арышт Пуціна і расейскай амбудсвумэн Марыі Львовай-Бяловай. Падазрэнне тычыцца незаконнай дэпартацыі і перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый у Расею.

Ордар абавязвае ўсе краіны-падпісанты Рымскага статута, які рэгулюе дзейнасць МУС, арыштаваць расейскага дыктатара, як толькі ён ступіць на іх тэрыторыю. На практыцы МУС не можа забяспечыць выкананне пастановы – напрыклад, у 2024 годзе Манголія, чалец Рымскага статута, не арыштавала Пуціна.

У той самы час расейскі дыктатар усё роўна баіцца ездзіць у большасць краінаў, якія падпісвалі Рымскі статут, паколькі не выключае, што яго сапраўды могуць паспрабаваць арыштаваць.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках