14 снежня 2025, Нядзеля, 8:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ціманаўская стала чэмпіёнкай Польшчы

4
Ціманаўская стала чэмпіёнкай Польшчы

Беларуская бягунка здабыла залаты медаль на дыстанцыі 100 метраў.

Бягуха Крысціна Ціманоўская стала чэмпіёнкай Польшчы па бегу на 100 метраў. Гэта яе першы залаты медаль на рэспубліканскіх спаборніцтвах Польшчы. Бягуха падзялілася гэтай інфармацыяй і фота ў сваім Instagram.

Чэмпіянат Польшчы ў лёгкай атлетыцы праходзіў у горадзе Быдгашч. Крысціна Ціманоўская пераадолела стомятроўку за 11,38 секунды. Найбліжэйшую спаборніцу яна абышла на 0,06 секунды.

Топавая спрынтарка Эва Свабода, якая раней выйгравала чэмпіянаты Польшчы, не ўдзельнічала ў забегу праз траўму.

Ціманоўская пакінула Беларусь пасля скандалу на Алімпіядзе ў Токіа ў 2021 годзе. Яна перабралася ў Польшчу і змяніла спартовае грамадзянства, каб выступаць за гэтую краіну.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках