14 снежня 2025, Нядзеля, 8:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Politico: Украінская ракета напалохала Крэмль

38
Politico: Украінская ракета напалохала Крэмль

Стала вядома, колькі «Фламінга» ўжо маецца на ўзбраенні Украіны.

Пакуль хаўруснікі працягваюць абмяркоўваць, як умацаваць бяспеку Украіны, у Кіеве робяць стаўку на ўласныя распрацоўкі.

Украінская кампанія Fire Point Defense прэзентавала найноўшую крылатую ракету Flamingo FP-5, якая ўжо прайшла выпрабаванні і рыхтуецца да серыйнай вытворчасці, піша Politico.

Хуткая, магутная, простая ў вытворчасці

Галоўная асаблівасць «Фламінга» – далёкасць да 3000 кіламетраў і боегалоўка вагой больш за тону. Гэта значыць, што ракета здольная пашкоджваць любыя цэлі на еўрапейскай тэрыторыі Расеі.

Са слоў гендырэктаркі і тэхнічнай дырэктаркі кампаніі Ірыны Церах, на распрацоўку пайшло менш за дзевяць месяцаў - ад першых чарцяжоў да паспяховых выпрабаванняў ва ўмовах рэальнага бою.

«Мы не хацелі афішаваць гэты праект, але прыйшоў час. Flamingo можа несці боегалоўку вагой 1150 кг і пераадольваць адлегласці, недаступныя іншым нашым ракетам. Пры гэтым хуткасць у яе вышэйшая, чым у папярэдніх узораў», - распавяла Церах у каментары выданню Politico.

Першыя ўзоры былі ружовымі

Асобнай увагі заслугоўвае незвычайная гісторыя назвы і знешняга выгляду ракеты. Першыя прататыпы мелі ярка-ружовы насавы абцякальнік - гэта быў свайго роду сімвал аб ролі жанчыны ў вытворчасці. Пасля колер давялося замяніць на больш практычны праз патрабаванні маскіроўкі, аднак, як адзначае Церах, «жаночы почырк у гэтых распрацоўках захаваўся».

Ракета напалохала Крэмль

Ракета ўжо стала прадметам абмеркавання не толькі ў экспэртным асяроддзі, але і ў Крамлі. Расейская прапаганда спрабуе паказаць «Фламінга» як «копію брытанскіх узораў», аднак факт застаецца фактам - украінскія інжынеры за рэкордна кароткі час стварылі зброю, здольную змяніць баланс сіл.

Па меры таго як ракета праходзіць баявыя выпрабаванні, Масква ўсё больш актыўна спрабуе блакаваць любую інфармацыю аб ёй. На Захадзе адзначаюць, што з'яўленне ва Украіны падобнай зброі сур'ёзна ўскладніць планы дыктатара Пуціна па зацягванні вайны.

Flamingo можа стаць стрымліваючым фактарам, бо наносіць удар не толькі фізічна, але і псіхалагічна, паказваючы, што Украіна здольная самастойна ствараць узбраенне стратэгічнага ўзроўню.

На ўзбраенні ўжо сотні адзінак

Паводле звестак Politico, да серыйнай вытворчасці ракета ўжо гатовая: на гэты момант выпушчана больш за дзвесце адзінак – 211 штук. Улічваючы адносную прастату канструкцыі і высокую хуткасць працы вытворчасці, чакаецца нарошчванне колькасці «Фламінга» на ўзбраенні УСУ.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках