Беларусаў здзівіў вінаград са смакам цукровай ваты
2- 23.08.2025, 13:13
- 2,870
Колькі ён каштуе, і дзе яго можна купіць.
З 23 жніўня ў крамах Менска з'явіцца незвычайная садавіна — вінаград гатунку Cotton Candy, які па смаку нагадвае цукровую вату. Навінку для нашай краіны пратэставаў праект obzoor.by.
Вінаград Cotton Candy, які паспрабавала вядучая, родам з Гішпаніі. У апісанні да відэа яго нават назвалі «каралеўскім».
- Такога ў Беларусі яшчэ не было. І звычайна гатунак Cotton Candy пастаўляецца ў вельмі дарагія крамы Еўропы, - распавяла супрацоўніца праекта.
Першае ўражанне ў вядучай разышлося з чаканнямі:
- Гэта вельмі смачны вінаград без костачак, але, шчыра кажучы, цукровай ваты я асабліва не адчуваю. Можа, я нешта не так раблю?
Але, калі дзяўчына паспрабавала, прыйшлося ўдакладняць:
- Я крыху больш з'ела, і некаторыя вінаградзінкі проста выбухалі смакам цукровай ваты ў мяне ў роце. Яны не ўсе з такім смакам, але некаторыя трапляюцца. Проста трэба больш рассмакаваць. 10 з 10.
Вінаград можна знайсці ў сетцы «Санта», ён каштуе 25,99 рубля за кілаграм.