14 снежня 2025, Нядзеля, 8:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Die Welt: Кітай гатовы накіраваць войскі ва Украіну

13
Die Welt: Кітай гатовы накіраваць войскі ва Украіну

Але ёсць адна ўмова.

Кітай выказаў гатоўнасць адправіць войскі ва Украіну. Але Пекін хоча, каб сілы былі разгорнутыя пад мандатам ААН.

Пра гэта паведамляе Die Welt.

Дыпламаты ЕЗ са спасылкай на крыніцы ў кітайскім урадзе заявілі выданню, што Кітай будзе гатовы разгарнуць войскі ва Украіне толькі на аснове мандата Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

У Брусэлі план Пекіна ўспрынялі неадназначна. З аднаго боку ў ЕЗ лічаць, што гэта можа быць прыцягненне краін Глабальнага Поўдня, якія захочуць размясціць войскі для назірання за мірам.

З іншага боку ў ЕЗ асцярогі, што Кітай захоча шпіёніць ва Украіне і "ў выпадку канфлікту зойме дакладна прарасейскую пазіцыю замест нейтральнай".

Акрамя таго, большасць краін ЕЗ з розных прычын неахвотна дае патэнцыйнаму кантынгенту мандат ААН загадзя. Італія ж настойвае на гэтым ужо некалькі месяцаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках