Перад штаб-кватэрай Еўракамісіі ўзнялі ўкраінскі сцяг
3- 23.08.2025, 13:48
- 2,324
Фотафакт.
У гонар Дня нацыянальнага сцяга Украіны 23 жніўня перад штаб-кватэрай Еўрапейскай камісіі ў Брусэлі ўзнялі ўкраінскі сцяг. Пра гэта паведаміла прэс-служба ЕК у сацыяльнай сетцы Х.
«Мужнасць. Устойлівасць. Свабода. Сцяг Украіны нясе гэта ўсё. У Дзень сцяга Украіны ён ганарліва лунае перад нашай штаб-кватэрай у Брусэлі», - гаворыцца ў паведамленні.
У Еўракамісіі падкрэслілі, што гэта знак таго, што Еўропа адзіная на баку Украіны дзеля справядлівага і працяглага міру. "Сёння і кожны дзень", - дадалі ў ЕК.
"Мі з вамі. We are with you", – напісалі на дзвюх мовах словы падтрымкі еўрапейцы.
Courage. Resilience. Freedom.
— European Commission (@EU_Commission) August 23, 2025
Ukraine’s flag carries them all.
On Ukraine’s Flag Day, it proudly stands before our Brussels headquarters.
A sign that Europe is united on Ukraine's side for a just and lasting peace. Today and every day.
Ми з вами. We are with you. pic.twitter.com/DfI1RehBds