Архіепіскап Праваслаўнай царквы ў Амерыцы папрасіў прабачэння за сваю сустрэчу з Пуціным
10- 23.08.2025, 19:48
- 8,694
Фота: orthochristian.com
Сустрэча прайшла на Алясцы.
Іерарх Праваслаўнай царквы ў Амерыцы Алексій, які сустрэўся з расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным падчас яго візіту на Аляску 15 жніўня, папрасіў прабачэння за гэтую сустрэчу.
Зварот архіепіскапа Сіткінскага і Аляскінскага Алексія апублікавалі на сайце Праваслаўнай царквы ў Амерыцы 22 жніўня.
У заяве арцыбіскуп сцвярджае, што хоча прынесці «шчырыя прабачэнні» тым, хто зведаў боль, пакуты ці неразуменне ў сувязі з ягоным учынкам.
Як адзначыў архіепіскап Алексій, многія папракнулі яго, што ён не звярнуўся да Пуціна са словамі аб неабходнасці міру ва Украіне. Ён сцвярджае, што афіцыйная пазіцыя Праваслаўнай царквы ў Амерыцы, якая неаднаразова асуджала расейскае ўварванне ва Украіну, не мянялася.
«Я глыбока шкадую аб скандале, які справакаваў», - адзначыў Алексій.
Настаяцель Праваслаўнай царквы Амерыкі мітрапаліт Ціхан у сваёй заяве адзначыў, што архіепіскап сустрэўся з Пуціным са сваёй ініцыятывы, без благаславення Сінода. Ён падкрэсліў, што царква па-ранейшаму асуджае вайну і заклікае да неадкладнага яе спынення.