Крышціяну Раналду ўсталяваў унікальнае дасягненне
- 23.08.2025, 20:51
- 1,560
Партугалец забіў 100 і больш галоў у пяці розных камандах.
Партугальскі футбаліст Крышціяну Раналду адзначыўся 100-м голам у складзе «Аль-Насра» ў Суперкубку Савудаўскай Арабіі, рэалізаваўшы пенальці на 41-й хвіліне супрацьстаяння.
Легенда футбола стаў першым гульцом у гісторыі, які забіў 100 і больш галоў у пяці розных камандах – каманда Партугаліі, «Рэал, «Ювентус», «Манчэстар Юнайтэд» і «Аль-Наср».
На яго рахунку 939 галоў за ўсю кар'еру. Крышціяну Раналду забіў менш, чым 100 галоў толькі ў "Спортынгу", дзе правёў усяго адзін сезон на старце свайго футбольнага шляху – 5 забітых мячоў і 6 асістаў у 31 матчы.