14 снежня 2025, Нядзеля, 8:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ вызвалілі Зялёны Гай

8
УСУ вызвалілі Зялёны Гай

Над населеным пунктам лунае ўкраінскі сцяг.

Байцы 37 асобнай брыгады марской пяхоты разам з 214 асобным штурмавым батальёнам OPFOR Узброеных Сіл Украіны спынілі прасоўванне супраціўніка і ўзялі пад кантроль населены пункт Зялёны Гай у Данецкай вобласці.

Пра гэта ў суботу, 23 жніўня, паведамілі ў аператыўна-стратэгічнай групоўцы войскаў «Дняпро».

«Вораг працягвае актыўныя спробы вярнуць гэты населены пункт пад свой кантроль і акупаваць астатнія населеныя пункты Данецкай вобласці на гэтым кірунку. Але нашы ваяры стаяць непахісна і ў Дзень Дзяржаўнага сцяга Украіны Зялёны Гай застаецца пад сіне-жоўтым сцягам», — адзначылі вайскоўцы.

Раней аналітычны партал DeepState паведаміў, што войскі краіны-агрэсаркі Расеі прасунуліся на Ліманскім кірунку фронту.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках