Перад выходнымі ў чарзе на ўезд з Беларусі ў ЕЗ стаіць 4 655 легкавых аўто
1- 29.08.2025, 12:01
- 1,536
Некаторыя кірунку па-ранейшаму застаюцца загружанымі.
Перад выходнымі днямі ў чарзе на ўезд у Еўропу фіксуецца 4 655 легкавых аўто. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі 29 жніўня.
Са звестак ДПК, уезду ў польскі пункт пропуску «Тэрэспаль» («Берасце») чакаюць 4 015 легкавікоў і 15 аўтобусаў. З панядзелка сумежны бок прыняў на сваю тэрыторыю толькі 36% аўто.
Акрамя таго, 590 легкавых аўто сабралася перад літоўскімі памежнымі пераходамі «Меднікі» («Каменны Лог») і «Салечнікі» («Беняконі»). Іх супрацоўнікі з панядзелка аформілі 55% аўтамабіляў.
Што тычыцца грузавога транспарту, менш за ўсё з пачатку тыдня прынялі на сваю тэрыторыю кантрольныя службы Літоўскага памежнага пераходу «Меднікі» («Каменны Лог») – толькі 13% фур.
Перад «Салечнікамі» («Беняконі») цяпер знаходзяцца 280 грузавікоў. Праз гэты пункт пропуску з панядзелка Літва прапусціла з Беларусі 32% аўто ад нормы.