15 снежня 2025, панядзелак, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Не фінансуючы Пуціна»: Сікорскі выразна адказаў Сіярту

4
«Не фінансуючы Пуціна»: Сікорскі выразна адказаў Сіярту

Вугоршчына можа атрымліваць нафту з нерасейскіх крыніц.

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што Вугоршчына мае магчымасць атрымліваць нафту з альтэрнатыўных крыніц, не фінансуючы расейскую вайсковую машыну.

Пра гэта ён напісаў у сацсетцы Х.

Сікорскі адрэагаваў на эмацыйныя словы кіраўніка МЗС Вугоршчыны Петэра Сіярты, які рэзка адказаў калегам з Украіны і Польшчы праз крытыку пастановы Будапешта ўвесці санкцыі супраць камандзіра сіл беспілотных сістэм Робэрта (Мадзяра) Броўдзі.

«Петэр, як Еўрапейская камісія неаднаразова заяўляла, Вугоршчына можа атрымліваць нафту з нерасейскіх крыніц, не фінансуючы вайсковую машыну Пуціна», - адзначыў кіраўнік польскага МЗС.

Ён заклікаў Будапешт да салідарнасці з Украінай і нагадаў пра падзеі 1956 года, калі вугорцы паўсталі супраць камуністычнай дыктатуры.

Нагадаем, кіраўнік МЗС Вугоршчыны Петэр Сіярта заявіў, што краіна забароніць уезд у краіну камандзіру УСУ, які кіраваў атакай на нафтаправод «Дружба». Таксама забарона будзе тычыцца ўезду ў Шэнгенскую зону.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках