15 снежня 2025, панядзелак, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі гараць два НПЗ: Генштаб УСУ пацвердзіў атаку

9
У Расеі гараць два НПЗ: Генштаб УСУ пацвердзіў атаку

На месцы прагрымелі шматлікія выбухі.

Сілы абароны Украіны сёння ўначы, 30 жніўня, атакавалі адразу два расейскія НПЗ - Краснадарскі і Сызранскі.

Пра гэта >паведамляе

«У рамках зніжэння наступальнага патэнцыялу супраціўніка і для ўскладнення паставак паліва ў воінскія часткі акупантаў, падраздзяленні Сіл беспілотных сістэм і Сіл спецыяльных аперацый УСУ атакавалі «НПЗ Краснадарскі» (Краснадарскі край РФ)», - адзначылі ў Генштабе.

Вядома, што гэты нафтаперапрацоўчы завод вырабляе светлыя нафтапрадукты аб'ёмам 3 млн тон на год - бензіны, дызель, авіяцыйнае паліва. Ён актыўна ўдзельнічае ў забеспячэнні ўзброеных сіл РФ.

На прадпрыемстве зафіксаваныя шматлікія выбухі і пажар на аб'екце.

Таксама, падраздзяленні Сіл беспілотных сістэм УСУ паўторна атакавалі нафтаперапрацоўчы завод «Сызранскі» ў Самарскай вобласці РФ. Прадпрыемства вырабляе бензіны, дызельнае паліва, авіяцыйную газу, мазут, бітум. Аб'ёмы перапрацоўкі да жніўня 2025 года складалі 8,5 млн тон на год.

«Сілы абароны ўжываюць захады, каб падарваць наступальны патэнцыял расейскіх захопнікаў і прымусіць РФ спыніць узброеную агрэсію супраць Украіны», - дадалі ў Генштабе.

Камандзір СБС УСУ Роберт Броўдзі таксама апублікаваў відэа атакі Краснадарскага НПЗ.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках