Дзвюм катэгорыям беларусаў лепш не садзіцца за стырно ў найбліжэйшыя дні
2- 30.08.2025, 14:21
- 8,960
Стала вядома, дзе пройдуць рэйды ДАІ.
У беларускай Дзяржаўтаінспекцыі далі «настойлівыя рэкамендацыі» адмовіцца ад паездак на аўтамабілі за стырном некаторым беларусам.
Усё праз спякоту, якую спрагназавалі сіноптыкі.
Так, паводле звестак Белгідрамета, 30 жніўня чакаецца да +30-33°С, 31 жніўня — да +27..+33°С. Пры гэтым, не моцна ўпадуць тэмпературы ў некаторых рэгіёнах і 1-2 верасня. Згодна з прагнозам, на поўдні - да +30, у астатняй Беларусі - +20..+28°С.
Як падкрэслілі інспектары, пры такім надвор'і кіроўцы і пешаходы хутчэй стамляюцца, увага рассейваецца, рэакцыя значна пагаршаецца.
У многіх з'яўляецца:
стомленасць;
галавакружэнне;
млявасць;
дрымотнасць.
Асабліва ДАІ заклікала адмовіцца ад паездак дзвюм катэгорыям беларусаў: метэазалежным і тым, хто пакутуе на сэрцава-судзінныя захворванні. Калі гэта немагчыма, там параілі браць з сабой патрэбныя лекі.
«Нават здаровым людзям не варта доўгі час знаходзіцца за стырном. Піце больш воды, увесь час кантралюйце сваё самаадчуванне. Пры першых прыкметах недамагання або дрымотнасці спыніцеся ў цені, адпачніце, памыйцеся прахалоднай вадой», - далі рэкамендацыі ў Дзяржаўтаінспекцыі.
Акрамя таго, там нагадалі, што нельга пакідаць у спякоту ў аўтамабілі дзяцей і хатніх гадаванцаў.
Дзе ў Беларусі абвясцілі рэйды?
Дарэчы, таксама ў Дзяржаўтаіспекцыі паведамілі аб узмацненні кантролю за дарожным рухам на выходных 30-31 жніўня. Так, у Магілёўскай вобласці асаблівую ўвагу паабяцалі звярнуць на:
кіроўцаў у стане алкагольнага ап'янення;
без пасведчання кіроўцы;
пешаходаў, якія «ігнаруюць захаванне ПДР».
«Рэйды праходзяць з выкарыстаннем галоснага і змешанага кантролю, у тым ліку з выкарыстаннем беспілотных лятальных апаратаў», - адзначылі праваахоўныя органы.
Спецыяльныя рэйды падчас акцыі «Увага - дзеці!» праводзяць інспектары ДПС і па ўсёй Беларусі - да 5 верасня. Інспектары ДАІ сочаць, каб усе ездзілі днём з блізкім святлом фар.
А яшчэ ў Менскай вобласці, каб лавіць парушальнікаў ПДР, запускаюць дроны. Так, інспектары паведамілі, што падчас аднаго з прафілактычных рэйдаў зафіксавалі 4 факты парушэння правіл абгону.
«Беспілотнік з высокай дакладнасцю зняў небяспечныя манеўры кіроўцаў, якія стваралі пагрозу бяспецы дарожнага руху», — паведамілі праваахоўнікі. У дачыненні парушальнікаў склалі адміністрацыйныя пратаколы, некаторым пагражае пазбаўленне пасведчання да 1 года.