«Стаялі 40 хвілін у заторы даўжынёй усяго адзін кіламетр»
4- 30.08.2025, 20:55
- 5,172
На дарозе да Мінскага мора стала вялікая чарга самаходаў.
Карыстальніца TikTok апублікавала ролік, у якім паказала і расказала, як стаяла ў заторы на дарозе да Мінскага мора 29 жніўня. Каментатары назвалі прычыну вялікай чаргі.
«40 хвілін стаялі ў заторы даўжынёй усяго 1 км... 29.08.25, 16:00-16:40», – паскардзілася ў допісе да відэа аўтарка. Прычыну затору яна не агучыла.
Некаторыя каментатары пісалі, што чарга ўтварылася не праз вельмі цёплае надвор'е, а праз аварыю. «Там аварыя была», - сказала адна каментатарка.
«На трасе ў бок Маладзечна была смяротная аварыя. З'езд з МКАДа на Маладзечна і са Ждановічаў, выезд на трасу быў перацяты яшчэ а 16:00. Заторы былі велізарныя», - расказаў іншы карыстальнік TikTok.
Трэці напісаў, што ён таксіст, і ехаў на 5-ы пляж паўтары гадзіны. «Як добра, што народ у масе сваёй на Заслаўскае вадасховішча ездзіць, ігнаруючы іншыя месцы побач з Менскам. Хоць ёсць куды выехаць без гэтых затораў і натоўпаў на пляжы», – падзяліўся яшчэ адзін каментатар.
@golovina_nastasi 40 минут стояли в пробке длиной всего 1 км…. 29.08.25 16:00-16:40 #минскоеморе #пляжномер1 #минск ##пробка ♬ Cudi sickmix - Sickickmusic