Еменскія хусіты пацвердзілі гібель свайго лідара
- 30.08.2025, 21:39
- 3,300
Ізраільскі ўдар па Сане забіў Ахмеда Галеба ар-Рахаві і чальцоў ягонага «ўрада».
Ахмед Галеб ар-Рахаві быў забіты ў выніку Ізраільскага ўдару па сталіцы Емена Сане. Разам з ім, як мяркуецца, загінулі 12 чальцоў Кабінета міністраў, паведамляе DW.
Праіранская групоўка хусітаў "Ансар Ала", якая кантралюе значную частку Емена, пацвердзіла гібель кіраўніка сфармаванага ёй урада Ахмеда Галеба аль-Рахаві ў выніку ізраільскага ўдару па сталіцы краіны Сане. Пра гэта ў суботу, 30 жніўня, паведамляе агенцтва AFP.
Разам з ар-Рахаві былі забітыя некалькі высокапастаўленых чыноўнікаў, удар быў нанесены падчас «працоўнай нарады ўрада», адзначаецца ў заяве хусітаў. Як піша Times of Israel са спасылкай на тэлеканал Channel 12, гаворка ідзе пра 12 чальцоў Кабінета міністраў. Афіцыйна гэта не пацверджана.
Ахмед Галеб ар-Рахаві быў прызначаны на пасаду кіраўніка ўрада хусітаў 10 жніўня 2024 года. Ён быў забіты праз дзень пасля таго, як рух «Ансар Алах» паведаміў пра атаку на аэрапорт Бэн-Гурыён у Тэль-Авіве з дапамогай гіпергукавай ракеты «Палестына-2».