Блеф на Валааме не спрацаваў
32- 4.08.2025, 16:30
- 38,268
Давялося вяртацца ні з чым.
Такім чынам, Сінія пальцы вярнуліся дадому. Больш інфармацыі дамо пазней, пакуль толькі асноўныя высновы, адзначае тэлеграм-канал «Нік і Майк».
Грошай - таго, па што ездзіў, – не далі. Прывёз абяцанне «Арэшнік» сёлета. Але гэта зноў-жа і потым, і не зусім жывыя грошы.
Разлік на трохбаковую сустрэчу з ЗША таксама не спрацаваў. Адначасова стаў відавочным блеф - у Лукашэнкі няма дастатковага ўзроўню кантактаў з ЗША, каб шантажаваць Крэмль. У яго няма і дастатковага рэсурсу ўплыву на Пуціна, каб прадаваць свае паслугі ЗША. Адпаведна, такі ўдзельнік/пасярэднік / перамоўнік – проста лішні на гэтым свяце жыцця.
Што далей?
Тэрмінова залізаць раны. Правесці кансультацыі з блізкім колам. Потым вялікая нарада хоць пра жніво, хоць пра пасяўную - фармальная падстава не важная. Пераконваць усіх, што ўсё добра і праблема грошай развязваецца. Паралельна паскараць вывад грошай, праз праекты ў сферы нерухомасці.
Але тут ёсць два «але».
1. Хаваць аб'ёмы і працэс вываду ўсё складаней, нават Галоўчанка не дае рады.
2. ААЭ пад ціскам ЗША абмяжоўваюць рахункі з расейскім следам. А адпаведна, могуць паднесці сюрпрыз і Сінім пальцам з яго блізкім колам і алігархамі, калі будзе трэба. ААЭ і Аман перастаюць быць надзейнай гаванню.
Аграхунце тэрмінова трэба вывучаць апошнія тыдні рэжыму Башара Асада. Сінія пальцы падмане яшчэ горш.