ЗША і NATO запускаюць новы механізм падтрымкі Украіны
1- 4.08.2025, 21:42
- 10,802
Міністр абароны Украіны раскрыў дэталі.
Злучаныя Штаты і Паўночнаатлантычны альянс запускаюць новы механізм падтрымкі Украіны – ініцыятыву Prioritized Ukraine Requirements List (PURL).
Пра гэта ў панядзелак, 4 жніўня, паведаміў міністр абароны Украіны Дзяніс Шмыгаль.
«Мэтай гэтага механізму з'яўляецца забеспячэнне хуткай пастаўкі Украіне сістэмаў і ўзбраення, якія, у вялікай колькасці, можна атрымаць ад ЗША, з мэтай умацавання пазіцый Украіны і стварэння ўмоваў для дасягнення справядлівага і ўстойлівага міру – адзначыў Шмыгаль.
Паводле ягоных словаў, ініцыятыва PURL рэалізуецца ў рамках пагадненняў паміж прэзідэнтамі Украіны Уладзімірам Зяленскім, ЗША Дональдам Трампам і генеральным сакратаром NATO Маркам Рутэ. Дзякуючы гэтаму механізму краіны-чальцы NATO і партнёры змогуць фінансаваць пастаўкі амерыканскіх узбраенняў і тэхналогій праз добраахвотныя ўнёскі.
Ініцыятыва прадугледжвае фармаванне спісу неабходнага абсталявання і боепрыпасаў, заснаванага на запытах Украіны і пацверджанага вярхоўным галоўным камандзірам сілаў NATO ў Еўропе (SACEUR).
Паводле словаў міністра, новыя пакеты дапамогі будуць абвяшчацца рэгулярна. NATO будзе каардынаваць пастаўкі ў рамках гэтага механізму, сярод іншага праз ужо наяўныя каналы (NATO Security Assistance and Training to Ukland – NSATU).
Шмыгаль таксама паведаміў, што Нідэрланды ўжо ўзялі на сябе фінансаванне першага пакету дапамогі памерам 500 млн еўраў, і пастаўкі зброі чакаюцца ў найбліжэйшы час. Міністр падкрэсліў, што хутка з'явяцца і новыя важныя аб'явы.
Раней міністр абароны Нідэрландаў Рубен Брэкельманс абвясціў пра новы пакет ваеннай дапамогі памерам 500 мільёнаў еўраў, у які ўвойдуць амерыканскія сістэмы ўзбраення, сярод іншага камплектавальнікі і ракеты да ЗРК Patriot.